Забарона на наведванне лясоў уведзена ў 47 раёнах Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі [1].
Абмежаванні дзейнічаюць у Полацкім раёне Віцебскай вобласці, Маларыцкім і Баранавіцкім раёнах Брэсцкай вобласці, шасці раёнах Гродзенскай (Астравецкім, Смаргонскім, Ашмянскім, Іўеўскім, Лідскім і Воранаўскім), шасці раёнах Магілёўскай (Краснапольскім, Касцюковіцкім, Хоцімскім, Быхаўскім, Асіповіцкім і Бялыніцкім), 13 раёнах Мінскай (Стаўбцоўскім, Дзяржынскім, Мінскім, Смалявіцкім, Слуцкім, Старадарожскім, Салігорскім, Любанскім, Барысаўскім, Валожынскім, Уздзенскім, Пухавіцкім і Чэрвеньскім) і амаль па ўсёй Гомельскай вобласці (акрамя Акцябрскага і Жыткавіцкага раёнаў).
Рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюцца мясцовымі органамі ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. На сайце Мінлясгаса размешчана інтэрактыўная карта, па якой можна адсочваць ўвядзенне і зняцце абмежаванняў у сваім рэгіёне. Карта аператыўна абнаўляецца.
Спасылкі
[1] http://www.mlh.by/maps/map.php
[2] https://zviazda.by/be/tags/les
[3] https://zviazda.by/be/tags/zabarona-na-navedvanne-lyasou