У рамках праекта пабудавана 51 новая базавая станцыя і мадэрнізаваныя існуючыя. Сувязь “прапампавалі” па напрамках з Гомеля да Гудагая, з Брэста да Оршы і са Жлобіна да Віцебска.
Пакрыццё сеткі 3G палепшылася па наступных найбуйнейшых чыгуначных напрамках краіны: Гомель — Жлобін — Бабруйск — Асіповічы — Мінск — Маладзечна — Смаргонь — Гудагай; Брэст — Баранавічы — Мінск —Орша; Жлобін — Рагачоў — Магілёў— Орша —Віцебск — Езярышча;
“Якасць сувязі на папулярных чыгуначных кірунках была палепшана да II Еўрапейскім гульняў, нацыянальным партнёрам якіх выступае МТС. І жыхары Беларусі, і замежнікі змогуць цяпер з камфортам дабрацца да Мінска, застаючыся на сувязі падчас руху цягніка. Абноўленая інфраструктура дазволіць ім заставацца анлайн або пагутарыць з сябрамі падчас паездкі паміж гарадамі”, — падкрэслілі ў МТС.
Раней мабільны аператар сумесна з Беларускай чыгункай забяспечылі ўсе вакзалы краіны Wi-Fi. Да II Еўрапейскіх гульняў МТС таксама запускае базавыя станцыі ўздоўж аўтатрас. У выніку будзе забяспечаны якасны доступ да хуткаснага мабільнага інтэрнэту па тэхналогіі 3G “ўнутры аўтамабіля”. Усяго ўздоўж аўтамагістраляў і чыгункі запрацуе каля сотні вышак.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/mts
[2] https://zviazda.by/be/tags/suvyaz
[3] https://zviazda.by/be/tags/3g