Ноччу 12 чэрвеня ў службу выратавання "101" паступіла паведамленне аб пажары на сенасховішчы ў вёсцы Зорка Шаркаўшчынскага раёна, гаворыцца [1] на сайце МНС Беларусі.
Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку, убачылі адкрытае гарэнне сенасховішча, размешчанага на тэрыторыі малочна-таварнай фермы. У будынку сенасховішча захоўвалася 60 тон сена і часова змяшчаліся 40 цялят. Тэрыторыя малочна-таварнай фермы часткова агароджаная плотам, у начны час ахоўвалася вартаўніком. На момант узнікнення пажару вартаўнік знаходзіўся на тэрыторыі, не пацярпеў. Работнікі сельскагаспадарчага комплексу да прыбыцця падраздзяленняў МНС з пабудовы вывелі 31 цяля.
Пажар ліквідаваны ратавальнікамі. У выніку агнём знішчана 60 тон сена, пашкоджаны дах і сцены будынка, загінулаі 9 цялят.
Па гэтым факце праводзіцца праверка. Прычына ўзнікнення пажару ўстанаўліваюцца. Разглядаюцца дзве версіі - падпал або неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Відэа: mchs.gov.by
Спасылкі
[1] https://vitebsk.mchs.gov.by/novosti/263019/?_ga=2.234502110.1931694950.1560324164-1816077298.1544169303
[2] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[3] https://zviazda.by/be/tags/ferma
[4] https://zviazda.by/be/tags/cyalyatnik