У Лідскім раёне шукаюць махляра, які з 14 па 15 мая атрымаў несанкцыянаваны доступ да тэлефоннай станцыі ААТ «Лідскае піва», паведамляе [1] lidanews.by.
Званкі хакер здзяйсняў на Кубу, чым нанёс шкоду прадпрыемству на суму 23 228 рублёў.
Завялі крымінальную справу па арт. 216 ч. 2 КК "Прычыненне маёмаснай шкоды без прыкметаў крадзяжу, здзейсненае групай асобаў па папярэдняй змове або ў буйным памеры". Злачынцу пагражае абмежаванне або пазбаўленне волі тэрмінам да пяці гадоў.
Спасылкі
[1] https://grodnonews.by/news/proisshestviya/allo_kuba_neizvestnyy_nagovoril_s_telefona_predpriyatiya_lidskoe_pivo_na_11_tysyach_dollarov.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/piva
[3] https://zviazda.by/be/tags/mahlyarstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/lidskae-piva
[5] https://zviazda.by/be/tags/milicyya