Касым-Жамарт Такаеў у Палацы незалежнасці Нур-Султана прынёс прысягу народу Казахстана і афіцыйна ўступіў на пасаду кіраўніка дзяржавы, паведамляе [1] Tengrinews.kz.
"Урачыста клянуся верна служыць народу Казахстана, строга прытрымлівацца Канстытуцыі і закона Рэспублікі Казахстан, гарантаваць правы і свабоды грамадзян, добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі прэзідэнта Рэспублікі Казахстана", - сказаў Касым-Жамарт Такаеў, усклаўшы правую руку на Канстытуцыю.
Прагучалі дзяржаўныя гімн і артылерыйскія салюты ў гонар прэзідэнта, кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі ўручыў пасведчанне і сімвалы кіраўніка дзяржавы.
У нядзелю ў Казахстане прайшлі [2] пазачарговыя прэзідэнцкія выбары, на якіх з сямі прэтэндэнтаў перамогу атрымаў Касым-Жамарт Такаеў, набраўшы 70,96% галасоў выбаршчыкаў.
Спасылкі
[1] https://tengrinews.kz/kazakhstan_news/tokaev-vstupil-v-doljnost-prezidenta-kak-eto-byilo-371155/
[2] http://zviazda.by/be/news/20190610/1560146887-kasym-zhamart-takaeu-vyygrau-prezidenckiya-vybary-u-kazahstane
[3] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan
[4] https://zviazda.by/be/tags/nur-sultan
[5] https://zviazda.by/be/tags/kasym-zhamart-takaeu