Калі разумець пад плёткамі хвалу або лаянку, якія распаўсюджваюцца пра кагосьці за вочы, то жанчыны і мужчыны выступаюць тут на роўных. Лічыцца, што плёткамі займаюцца больш жанчыны, чым мужчыны, і што пажылыя пляткараць з большай гатоўнасцю, чым людзі маладзейшыя. Даследчыкі з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Рыверсайдзе ў нейкай меры выкрываюць абодва гэтыя міфы.
У эксперыменце ўдзельнічалі некалькі сотняў мужчын і жанчын ва ўзросце ад 18 да 58 гадоў, на якіх надзявалі партатыўныя гуказапісвальныя прылады. Фіксавалі яны не абсалютна ўсё, што казаў чалавек, а толькі некаторыя кавалачкі дыялогаў. Запіс потым ацэньвалі на прадмет «наяўнасці плётак», пры гэтым неабходна ўдакладніць, што пад плёткай разумелася любая размова, у якой абмяркоўвалі нейкага старонняга чалавека, які адсутнічаў, — незалежна ад таго, лаялі яго, хвалілі ці казалі ў нейтральным тоне. (Хоць, прызнацца, само слова «плётка» ў нашай мове моцна нагружанае негатыўным сэнсам і мала асацыюецца з нейтральным або станоўчым тонам.)
Карацей, як гаворыцца ў артыкуле ў Рsусhоlоgісаl аnd Реrsоnаlіtу Sсіеnсе, плётак набралася крыху больш за чатыры тысячы. Іх падзялілі ў залежнасці ад таго, ішла гаворка пра нейкую знакамітасць або проста пра знаёмых, на якую тэму пляткарылі, якога полу і ўзросту былі пляткары.
У выніку высветлілася, што ў цэлым плёткі займаюць не такое ўжо вялікае месца ў жыцці людзей — на іх прыходзілася каля 14 % усіх дыялогаў. Большая частка плётак была нейтральнай: у 604 выпадках (з 4003) аб адсутным чалавеку адзываліся дрэнна, у 376 выпадках — добра. Гэта значыць, хоць у плётках рэдка кагосьці хваляць...
Асабістае жыццё знакамітасцяў абмяркоўваюць амаль у дзевяць разоў радзей, чым сваіх знаёмых. І, як варта было чакаць, экстраверты пляткараць нашмат часцей за інтравертаў.
У сэнсе ўзросту ў цэлым ніякіх адрозненняў не было, маладыя пляткараць не менш актыўна, чым пажылыя, — але затое, як ні дзіўна, першыя часцей гавораць за вочы нешта непрыемнае. Сапраўды гэтак жа няма адрозненняў паміж багатымі і добра адукаванымі людзьмі, з аднаго боку, і беднымі і малаадукаванымі, з другога, — тыя і іншыя пляткараць аднолькава.
Што да жанчын, то яны ўвогуле больш за мужчын схільныя пагаварыць пра кагосьці за вочы, але гэта датычыцца толькі нейтральных плётак. У адмоўных і станоўчых плётках мужчыны і жанчыны выступалі на роўных.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/tags/amerykanskiya-vuchonyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/muzhchyny
[5] https://zviazda.by/be/tags/zhanchyny