Раніцай нарад ДПС у Віцебску заўважыў на вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў аўтамабіль «Таёта», які занесла ўбок. У адказ на патрабаванне спыніцца кіроўца зрабіў спробу ўцячы.
Праваахоўнікі ўключылі маячкі, аднак аўтамабіль працягваў рух. У выніку кіроўца не справіўся з кіраваннем і вылецеў у кювет. На месцы ДТЗ ён быў затрыманы. Па інфармацыі аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама, за рулём іншамаркі знаходзіўся п'яны 18-гадовы жыхар Віцебска, які не меў пасведчання кіроўцы. На пасажырскім сядзенні знаходзілася яго непаўналетняя знаёмая. У дачыненні да кіроўцы былі складзеныя пратаколы за кіраванне ТС у стане алкагольнага ап'янення, асобай, якая не мае права кіравання, за адсутнасць дамовы абавязковага страхавання, а таксама іншых правіл дарожнага руху. Машына змешчана на штрафстаянку.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[5] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk