Мегаполісы ўзначалілі топ-10 прывабных для замежнікаў гарадоў.
Шанхай і Пекін узначалілі рэйтынг 10 найбольш прывабных для замежнікаў гарадоў у 2018 годзе. Такія вынікі апытання, апублікаванага часопісам пры Міністэрстве навукі і тэхнікі КНР, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Астатнія гарады ў спісе: Хэфэй, Ханчжоў, Шэньчжэнь, Сучжоў, Ціндаа, Цяньцзінь, Сіань і Ухань. Акрамя таго, Сямэнь, Нанкін, Урумчы, Гуанчжоў, Сюйчжоў, Хайкоў, Куньмін, Цзінань, Далянь і Чэнду былі ацэненыя як тыя, што маюць найбольшы патэнцыял.
У ходзе апытання было атрымана 239 галасоў замежных экспертаў, уключаючы лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, прэміі Цьюрынга і прэміі «Сяброўства», заснаванай кітайскім урадам, а таксама 2815 галасоў іншых замежных спецыялістаў і каля 95 тысяч галасоў інтэрнэт-карыстальнікаў з ліку замежнікаў.
Апытанне, арганізаванае ўпершыню ў 2010 годзе, праводзіцца штогод і накіравана на ацэнку прывабнасці буйных кітайскіх гарадоў для замежнікаў з пункту гледжання працы, жыцця і навакольнага асяроддзя.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya