Прадстаўлена эмблема для мерапрыемстваў у гонар 70-й гадавіны заснавання КНР.
Прэс-канцылярыя Дзяржсавета КНР прадставіла эмблему для мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 70-годдзя заснавання Кітайскай Народнай Рэспублікі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
На эмблеме ў якасці асноўных элементаў намаляваныя дзяржаўны герб і лічба «70». Сама эмблема спраектаваная ў якасці новай старонкі ў гісторыі краіны для адлюстравання новага ладу дзейнасці Камуністычнай партыі Кітая і краіны, адзначылі ў канцылярыі.
Эмблема будзе шырока выкарыстоўвацца па ўсёй краіне на святочных і тэматычных адукацыйных мерапрыемствах, звязаных з 70-годдзем заснавання КНР.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya