Пяцігадовая Юля Далгова з Полацка рыхтуецца да ўдзелу ў абласных асабіста-камандных спаборніцтвах па картынгу, якія пройдуць у гэтыя выхадныя ў Лепелі.
Для юнай Юлі гэта будуць першыя спаборніцтвы. Яе трэнер — бацька Яўген — вядомы полацкі гоншчык па картынгу, які першы раз у жыцці сеў за руль спартыўнай машыны ў адзінаццаць гадоў. І таксама ў Лепелі атрымаў першую ўзнагароду найвышэйшай пробы.
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya