Падрыхтоўка праграмы дзеянняў па інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі стала нагодай для сустрэчы. Пра тое, што гэты дакумент павінен быць гатовы да 21 чэрвеня, дамовіліся прэм'ер-міністры дзвюх краін падчас перагавораў у маі. Такую ж задачу для кіраўнікоў урадаў паставілі і прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на палях саміту ЕАЭС у Нур-Султане.
«Да 21 чэрвеня мы павінны мець узгодненую абноўленую праграму дзеянняў, — сказаў Сяргей Румас. — На 70 % мы сыходзімся. Групы працуюць, я практычна штодня заслухоўваю справаздачы, як усё рухаецца. І для сябе паставіў такую задачу, каб ужо да размовы з Дзмітрыем Анатолевічам [Мядзведзевым. — Зв.] мы на 90 % узгаднілі пазіцыі».
Калі бакі поўнасцю вырашаць усе супярэчлівыя пытанні, кіраўнікі краін правядуць сустрэчу на вышэйшым узроўні і абмяркуюць далейшыя крокі па ўзаемадзеянні.
Паводле БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/urad
[3] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rumas
[4] https://zviazda.by/be/tags/rygor-rapota