Год таму ў старажытным Полацку пасля рэканструкцыі плошчы, на якой узвышаецца фігура нашага першадрукара Францыска Скарыны, адкрыўся інтэрактыўны фантан з сучасным дызайнерскім рашэннем.
Цяпер гэтае месца стала сапраўдным цэнтрам горада, тут збіраюцца дзясяткі палачан. У спякотныя дні, як гэта было ўчора, пабыць каля фантана імкнецца моладзь, маладыя бацькі з немаўлятамі, бабулі з унукамі. А Скарына на п'едэстале быццам усміхаецца, пазіраючы зверху на гэтую непасрэдную валтузню людзей між струменяў і пырскаў вады, на смех і радасныя твары: колькі стагоддзяў мінула, а Полацк па-ранейшаму малады і вясёлы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota
[3] https://zviazda.by/be/tags/polack
[4] https://zviazda.by/be/tags/fantan