12-гадовы мінчанін Яраслаў Саколікаў увайшоў у лік пераможцаў міжнароднага конкурсу «Дзіцячая Новая хваля», які па традыцыі прайшоў у «Артэку». Сёлета ў фінале гэтага творчага спаборніцтва ўдзельнічалі юныя артысты з дзевяці краін: Абхазіі, Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Вялікабрытаніі, Літвы, Мальты, Расіі і Узбекістана.
Па выніках двух дзён выступленняў і работы журы на чале з народным артыстам Расіі кампазітарам Ігарам Крутым беларускі канкурсант заняў другое месца. Узнагародай для яго стане песня, створаная спецыяльна для Яраслава прафесійнымі аўтарамі, і яе запіс у студыі. «Гэта нерэальнае адчуванне! Я такі рады і ўдзячны маёй сям'і, педагогам, Акадэміі Ігара Крутога, Артэку, усім, хто падтрымліваў, — падзяліўся юны спявак у сацсетках. — Верце ў мары, яны часам здзяйсняюцца!»
Першае месца і прызавы запіс кліпа падзялілі паміж сабой артысты з Расіі, трэцюю прыступку заняла прадстаўніца Узбекістана, якая стане госцяй «Дзіцячага Еўрабачання—2019».
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/kultura
[4] https://zviazda.by/be/muzyka
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzicyachaya-novaya-hvalya
[6] https://zviazda.by/be/tags/yaraslau-sakolikau
[7] https://zviazda.by/be/tags/konkurs