Доўгае знаходжанне студэнтаў у Twitter негатыўна ўплывае на іх паспяховасць у вучобе. Да такой высновы прыйшлі спецыялісты Каталіцкага універсітэта Святога Сэрца ў Італіі, паведамляе [1] tvzvezda.ru са спасылкай на The Daily Mail [2].
Яны правялі даследаванне сярод 1,5 тысяч навучэнцаў з высокай паспяховасцю. У якасці аднаго з заданняў ім патрабавалася прачытаць раман «Нябожчык Матыя Паскаль» італьянскага драматурга Луіджы Пірандэла.
Затым удзельнікі эксперыменту павінны былі прааналізаваць твор. Палова падыспытных для аналізу выкарыстала абмеркаванні ў Twitter, іншая палова - традыцыйную літаратуру, лекцыі і семінары. Пасля гэтага вучні прайшлі тэст, падчас якога высветлілася, што вынікі тых, хто карыстаўся традыцыйнымі метадамі аналізу матэрыялу, вышэй на 20-40% тых, хто здавольваўся паведамленнямі ў Twitter.
Адзначаецца, што ў сацыяльнай сетцы часта распаўсюджваецца ілжывая інфармацыя, якая няправільна фарміруе меркаванне, а рэкамендацыі даюць часта карыстальнікі, якія не з'яўляюцца экспертамі ў той ці іншай сферы.
Спасылкі
[1] https://tvzvezda.ru/news/vstrane_i_mire/content/201961917-qnQY3.html
[2] https://www.dailymail.co.uk/sciencetech/article-7090881/Performance-students-use-Twitter-study-25-40-lower.html?ito=social-twitter_mailonline
[3] https://zviazda.by/be/tags/sacyyalnyya-setki-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/tvitar
[5] https://zviazda.by/be/tags/vuchonyya