Выдавецкі дом “Звязда” і “Белкніга” парадавалі дзяцей чарговым “турам” у свет беларускай літаратуры.
23 мая вучні 14-й мінскай гімназіі атрымалі цудоўную магчымасць пазнаёміцца з творчасцю вядомага беларускага паэта, лаўрэата літаратурных прэмій Уладзіміра МАЗГО (а таксама ацаніць, якой прасторнай і светлай стала кніжная крама “Светач” пасля рэканструкцыі). Уладзімір Мінавіч напісаў шмат дзіцячых кніг: “Калі спрачаюцца маланкі”, “Прыгоды марахода”, “Цуда-вуда”, “Таямнічая планета”, “Адвечныя скарбы Радзімы”, “Слоны с Луны”, “Вавёркі лушчаць зоркі”
...Акрамя таго, ён з’яўяецца аўтарам слоў многіх папулярных песень зорак беларускай эстрады. На сустрэчу ў “Светачы” паэт прыйшоў не адзін: ён прынёс з сабой вершы, анаграмы і загадкі. А яшчэ па сакрэце расказаў дзецям, чаму некаторыя малыя так баяцца акуліста (дарэмна!) і ці хаваюцца ў Слоніме сланы.
Алена Карпенка
Фота – Яна Сабіна
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alena-karpenka
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] https://zviazda.by/be/tags/litaratura