Дзень Швецыі, арганізаваны пасольствам гэтай краіны і Мінгарвыканкамам, разгарнуўся ў гістарычным цэнтры сталіцы галерэяй інтэрактыўных пляцовак з акцэнтам на дзяцей - у гонар 1 чэрвеня.
Днём на галоўнай сцэне можна было паслухаць шведскі хор і беларускі ансамбль салістаў "Вытокі",
Паўдзельнічаць у інтэрактыўнай віктарыне пра Швецыю, паглядзець фільм" Палёт над Стакгольмам", даведацца сакрэты нацыянальнай кухні ад фуд-блогераў. Прагучалі сусветна вядомыя хіты шведскіх калектываў у выкананні ансамбля Пятра Клюева. Рамантычны настрой сваімі баладамі стварыў поп-выканаўца Енс Лекман, а таксама запальваў папулярны беларускі рок-гурт J: Морс. Упершыню на свяце з'явіліся інклюзіўная і экалагічная пляцоўкі.
Відовішчным мерапрыемствам сталі міжнародныя спаборніцтвы Клуба аператараў дарожна-транспартнай тэхнікі Volvo. Спаборніцтвы вызначылі двух наймацнейшых з тых, хто змог выбудаваць піраміду з драўляных брусаў і, не праліўшы ні кроплі, устанавілі на яе вядро з вадой. Пераможцы выйдуць у Еўрапейскі фінал і пазмагаюцца за чэмпіёнскі тытул.
На індустрыяльнай пляцоўцы Husqvarna мы ўбачылі робата-газонакасілку, выставу тэхнікі і інструментаў для саду, фотазону з матацыкламі, на аўтамабільнай пляцоўцы Scania і Volvo - выставу грузавых і легкавых аўто.
Сяргей КУРКАЧ
Фота Андрэя САЗОНАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/author/andrey-sazonau
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/tydzen-shvecyi
[5] https://zviazda.by/be/tags/minsk