Субсідзіраваныя тарыфы на цеплазабеспячэнне (ацяпленне і абагрэў вады) падаражэюць з 1 чэрвеня на 1,1 долара — да 18,4831 рубля за 1 Гкал (было 16,9259 рубля). Гэтая лічба, прыплюсаваная да павелічэння «жыровак» 1 студзеня на 3,9 долара (тады падаражэлі выплаты за газ, свет, водазабеспячэнне і водаадвядзенне, капрамонт, санітарнае ўтрыманне), у суме складзе тыя самыя 5 долараў, на якія штогод падрастае «камуналка».
Як тлумачаць спецыялісты, сёлета тарыфы на паслугі ЖКГ вырашылі падымаць у два этапы, каб падчас ацяпляльнага сезона насельніцтву не давялося плаціць адразу вялікія сумы. Пасля адключэння батарэй павелічэнне аплаты станецца менш прыкметным для спажывецкага кашалька. Пры гэтым эканамічна абгрунтаваны тарыф на цеплазабеспячэнне ўсё ж падрос 1 студзеня — з 81,42 да 88,99 рубля за 1 Гкал.
Ірына СІДАРОК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-sidarok-0
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhyllyo
[4] https://zviazda.by/be/tags/garachaya-vada
[5] https://zviazda.by/be/tags/kamunalka
[6] https://zviazda.by/be/tags/dolar