Пад вечар ратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што ў вёсцы Высокая Кармянскага раёна гарыць жылы дом. Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, будынак быў ахоплены адкрытым полымем. Жыхары ў момант прыезду ратавальнікаў знаходзіліся на вуліцы.
Па папярэдніх звестках, як паведамілі ў МНС, падчас запраўкі газонакасілкі адбылася ўспышка гаручай вадкасці, ад чаго загарэлася маёмасць на верандзе. У выніку здарэння гаспадар дома атрымаў апёкі. Пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі ён быў шпіталізаваны ў раённую бальніцу.
У выніку пажару агнём пашкоджана 40 квадратных метраў даху дома і знішчана маёмасць на верандзе. Прычына здарэння высвятляецца. Версія, якая разглядаецца, — неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[5] https://zviazda.by/be/tags/karmyanski-rayon