Падчас прэс-канферэнцыі ў Нясвіжы, якая праходзіла ў межах фестывалю «Музы Нясвіжа—2019», маэстра Міхаіл Фінберг, перад тым як адказаць на пытанне карэспандэнта «Звязды», вельмі цёпла выказаўся пра выданне.
— Перш-наперш дзякуй, што вы знайшлі час і прыехалі ў Нясвіж, каб паслухаць добрых і таленавітых выканаўцаў, акунуцца ў атмасферу нацыянальнага свята музыкі, - сказаў ён.
Маэстра адзначыў, што менавіта па газеце «Звязда» вучыўся разумець родную мову. «Я і цяпер хачу чытаць вершы паэтаў, якія тут друкуюцца, артыкулы аўтараў, што тут працуюць. Але не заўсёды стае часу, — прызнаўся Міхаіл Якаўлевіч. — Дзякуй за тое, што старэйшае ў краіне беларускамоўнае выданне не забылася паслаць свайго супрацоўніка на фестываль. Гэта вялікая пашана і гонар для ўсяго нашага творчага калектыву. Ваша газета нездарма называецца «Звязда», гэта сапраўдная зорка. І я ніколі не забуду, што «Звязда» першай мяне павіншавала з атрыманнем ганаровага звання Народнага артыста Беларусі.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-lazouskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/medyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/nyasvizh
[5] https://zviazda.by/be/tags/mihail-finberg
[6] https://zviazda.by/be/tags/gazeta