Апошнія дні сёлетняй вясны адыходзяць у нябыт. Памяць чапляецца за свежыя, яшчэ не астужаныя пачуцці, якімі нас заўсёды ўзнагароджвае апошні вясновы месяц. Не верыцца, што май ужо на сыходзе, мы стаім на парозе лета і цуд абуджэння прыроды заканчваецца.
Былі вёсны і леты, восені і зімы, але такога шчодрага на сонца, ласкавага і пяшчотнага мая даўно не было. І таму мне мроіцца і бела-ружовая кіпень квітнеючых садоў, яшчэ востра адчуваюцца салодка-гаркаватыя пахі чаромхі і бэзу, не сціхае вясельны гоман птушак, якія вярнуліся з далёкіх выраяў. І я, быццам яшчэ хажу па ранішняй расе першай майскай травы.
На ўспамін пра сёлетні май гэты невялікі фільм, зроблены ў час квіцення яблынь і груш у мінскім Лошыцкім парку.
Анатоль Кляшчук
Відэаздымкі аўтара
Мантаж Дзмітрыя Суганяева
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/loshycki-park
[4] https://zviazda.by/be/tags/videa
[5] https://zviazda.by/be/tags/prygazhosc