Шоу з эфектамі дапоўненай рэальнасці ўбачаць гледачы на цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў.
Стаўка на IT - гэта будзе падкрэслена і нават пройдзе скразным элементам праз усё шоу за кошт эфекту дапоўненай рэальнасці. Тэхналогія дапоўненай рэальнасці - адна з самых перспектыўных, дзякуючы ёй віртуальныя аб'екты становяцца часткай рэальнай навакольнай карціны. Госці зачаруе прыгажосцю беларускай флоры і фауны, ўбачаць побач з сабой выдатных жывёл і птушак.
Купіць квіткі на II Еўрапейскія гульні можна на сайце minsk2019.ticketpro.by [2], у сетцы партнёрскіх кас білетнага аператара на тэрыторыі Беларусі і ў больш чым 300 пунктах продажу па ўсёй краіне ва ўсіх абласных гарадах і буйных раённых цэнтраў.
Акрамя таго, квіткі можна набыць і па безнаяўным разліку. Для гэтага трэба аформіць заяўку на фірменным бланку, якая змяшчае рэквізіты, кантактны нумар тэлефона і e-mail для зваротнай сувязі, і адправіць яе па факсе 8-017-392-67-70 або на e-mail: minsk2019@ticketpro.by [3].
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sport
[2] https://minsk2019.ticketpro.by/
[3] mailto:minsk2019@ticketpro.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/euragulni-2019