Магістраль правядзе яе напярэдадні летніх школьных канікул. Асаблівая ўвага будзе аддадзена прадухіленню няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх.
Да 7 чэрвеня супрацоўнікі беларускай магістралі арганізуюць сустрэчы са школьнікамі ў навучальных установах і дзіцячых аздараўленчых лагерах, размешчаных блізка ад чыгункі, падчас якіх правядуць тлумачальна-прафілактычныя гутаркі.
Таксама ў рамках акцыі будуць арганізаваны рэйды, нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках.
Дадатковае інфармаванне грамадзян аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту будзе весціся на вакзалах і ў цягніках.
З пачатку года на Беларускай чыгунцы адбылося 36 выпадкаў невытворчага траўматызму. Гэта на дзевяць выпадкаў менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Пацярпела 36 чалавек (тры з іх непаўналетнія): загінула 25 грамадзян і 11 атрымалі траўмы. Каля 40 працэнтаў пацярпелых знаходзілася на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап'янення.
Асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў па-ранейшаму застаецца ігнараванне грамадзянамі элементарных мер бяспекі. Напрыклад, знаходжанне ў зоне павышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне і праслухоўванне музыкі ў навушніках падчас перасячэння чыгуначных пуцей, парушэнне кіроўцамі правіл дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і г. д.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-chygunka
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[5] https://zviazda.by/be/tags/byaspeka