Увечары 26 мая 2019 года інспектар Барысаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету і егер Крупскага падраздзялення Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў падчас знаходжання ў лясным масіве паблізу вёскі Вялікія Жаберычы сустрэлі мужчыну з паляўнічай стрэльбай у руках. На просьбу прад'явіць дакументы на зброю мужчына зрабіў адзін стрэл з паляўнічай стрэльбы ў галаву егеры і ўцёк у невядомым кірунку, інфармуе афіцыйны тэлеграм-канал Следчага камітэта [1].
Аб тым, што адбылося, неадкладна было паведамлена ў экстранныя службы. Мужчына шпіталізаваны ў цяжкім стане.
Следчымі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі і экспертамі праведзены агляд месца здарэння. Канфіскаваныя стрэляная гільза, патрон і іншыя рэчавыя доказы. Прызначаныя комплексная медыка-крыміналістычная, біялагічная, генетычная, балістычная і іншыя экспертызы.
Падазраваны затрыманы.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/krupski-rayon-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/zlachynstva