26 мая ў 5 гадзін 29 хвілін паступіла паведамленне аб пажары ў доме па праспекце Куйбышава ў горадзе Віцебску, інфармуе [1] сайт МНС.
Ратавальнікі, якія прыбылі на месца падзей, высветлілі, што ў выніку сутыкнення легкавога аўтамабіля з апорай ліній электраперадач адбыўся абрыў электрычных правадоў і падзенне іх на дах жылога дома, з наступным загараннем даху дома.
На момант узнікнення пажару ў доме знаходзілася 38-гадовая гаспадыня, якая пакінула дом і не пацярпела.
Агнём у доме пашкоджаны дах, перакрыцце, сцены і маёмасць.
Кіроўца легкавога аўтамабіля салон пакінуў самастойна, у медыцынскай дапамозе не меў патрэбы.
Па гэтым факце праводзіцца праверка.
Спасылкі
[1] https://vitebsk.mchs.gov.by/novosti/259952/?_ga=2.24482170.1938389206.1558929600-1888276840.1535173112
[2] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne