Учора, 26 мая, у Віцебскім спартыўным комплексе адбыўся фінал Кубка Беларусі па футболе. У рашаючым матчы салігорскі "Шахцёр" узяў упэўненую перамогу над ФК "Віцебск" з лікам 2:0.
Пераможныя мячы забілі аўстрыйскі легіянер Дарка Бодул на 45-й хвіліне і серб Нікола Анціч на 80-й.
- Сам не ведаю, як і што зрабіў, - адзначае [1] пасля матча нападнік Дарка Бодул. - Магу сказаць, што гэта мой самы важны гол у кар'еры. Ён дапамог камандзе заваяваць тытул! Каманда сёння вельмі моцна старалася. Кубак ўзялі, але ў нас ёсць яшчэ задачы: чэмпіянат, Ліга Еўропы. Калі будзем гуляць у нашу гульню - усё будзе добра.
Пазаўзецець за сваіх прыйшло 7954 чалавека. Як піша [2] Прэсбол, усяго арэна ў самым паўночным абласным цэнтры краіны здольная змясціць 8144 чалавека, аднак на некалькі радоў квіткі не прадаваліся. А ўсе білеты, якія паступілі ў касы, былі раскупленыя.
Раней гарнякі станавіліся пераможцамі Кубкаў у 2004 і 2014 гадах.
Спасылкі
[1] http://fcshakhter.by/article.asp?id=1246
[2] https://www.pressball.by/news/football/327957
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[5] https://zviazda.by/be/tags/fk