Трагічны выпадак адбыўся ў адной з вёсак Бывалькаўскага сельсавета.
Мясцовая жыхарка выявіла раніцай ля сябе ў ложку нежывое цела сына. 26-гадовая сельчанка адразу выклікала міліцыю і хуткую. Медыкі канстатавалі смерць двухмесячнага дзіцяці. Праверку па гэтым факце праводзіць Лоеўскі раённы аддзел Следчага камітэта. Прызначаныя судмедэкспертызы для высвятлення дакладнай прычыны таго, што здарылася.
- У ходзе першаснага агляду пашкоджанняў на целе дзіцяці не выяўлена, - паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава. - Абставіны здарэння высвятляюцца.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/loeuski-rayon
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne