Зборная Фінляндыі перайграла каманду Канады ў фінальным матчы чэмпіянату свету па хакеі, паведамляе lenta.ru [1].
Сустрэча прайшла ў нядзелю, 26 мая, у Браціславе і завяршылася з лікам 3:1 на карысць фінаў. Першую шайбу ў гульні закінуў канадзец Шы Тэадор на 11-й хвіліне. Затым фіны зраўнялі лік намаганнямі Марка Антылы (23-я хвіліна), а ў трэцім перыядзе форвард аформіў дубль (43-я хвіліна). Канчатковы вынік усталяваў Хары Песанен на 56-й хвіліне.
Раней 26 мая зборная Расіі абыграла Чэхію ў матчы за бронзавыя медалі. Асноўны час і овертайм завяршыліся з лікам 2:2, расіяне аказаліся дакладнейшымі ў серыі булітаў.
Турнір праходзіў у Браціславе і Кошыцэ. У мінулым годзе залатыя медалі выйграла каманда Швецыі, што вылецела ў гэты раз у чвэрцьфінале. Фіны ж сталі чэмпіёнамі свету ў трэці раз у гісторыі (таксама яны выйгравалі золата ў 1995 і 2011 гадах).
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2019/05/26/fin_win/
[2] https://zviazda.by/be/tags/chempiyanat-svetu-pa-hakei