У Астравецкім раёне 52-гадовы мужчына атрымаў цяжкую траўму нагі падчас "Аўтабаёў на выжыванне". Раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку. Пра гэта БЕЛТА [1] паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.
Аўтабаі праходзілі 18 мая ў вёсцы Трайгі Астравецкага раёна. "Пасля сутыкнення двух аўтамабіляў пад кіраваннем 22-гадовага і 31-гадовага удзельнікаў транспартны сродак першага ўдарыўся ў ахоўны бетонны блок. У выніку гэты бетонны блок перакуліўся і траўміраваў мужчыну, які знаходзіўся за ім. Паведамленне пра гэта паступіла ў органы ўнутраных спраў каля 19.20 з установы аховы здароўя", - распавёў Сяргей Шаршаневіч.
Па папярэдніх дадзеных, атрыманыя мужчынам цялесныя пашкоджанні адносяцца да цяжкіх, але канчатковыя высновы будуць зробленыя пасля правядзення судова-медыцынскай экспертызы.
Фота УСК па Гродзенскай вобласці
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-ostrovetskom-rajone-na-avtobojah-betonnoe-zagrazhdenie-oprokinulos-na-zritelja-348333-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/grodzenskaya-voblasc
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne