У Маладзечанскім раёне электравоз збіў насмерць 11-гадовага хлопчыка. Трагедыя адбылася 22 мая каля 8.15 на чыгуначнай станцыі Уша, паведамляе БЕЛТА [1] са спасылкай на УУС Мінаблвыканкама.
Пяцікласнік, жыхар вёскі Канчаны, накіроўваўся на заняткі ў Красненскую сярэднюю школу. Чыгуначныя пуці ён пераходзіў ва ўстаноўленым месцы па пешаходным насціле за 100-150 м ад станцыі. Пераход гукавым светлафорам не абазначаны.
"Хлопчык прапусціў пасажырскі цягнік, які рухаўся ў напрамку Маладзечна, але не заўважыў набліжэнне электравоза, які рухаўся па сустрэчным пуці. Машыніст ужыў экстранае тармажэнне, але гэта не дапамагло - спыніць электравоз не ўдалося. Па факце здарэння праводзіцца праверка", - праінфармавалі ва УУС.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-molodechnenskom-rajone-elektrovoz-sbil-nasmert-pjatiklassnika-348319-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/chygunka
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne