У Мінску хлопчык рабіў фотасесію на даху цягніка і трапіў у бальніцу: яго ўдарыла токам.
Здарэнне адбылося пасля дзевяці гадзін вечара на вуліцы Каржанеўскага. Паведамленне пра гэта ратавальнікам паступіла ад дзяжурнага па станцыі Мінск-Сарціровачны. Пацярпелы, вучань восьмага класа, верагодна, праводзіў фотасесію на даху грузавога вагона пад кантактнай сеткай электрыфікаванай чыгункі. У нейкі момант хлопчыка ўдарыла токам, у выніку чаго ён атрымаў траўмы і апёкі, з якімі школьніка шпіталізавалі ў бальніцу ў цяжкім стане. Прычыны здарэння высвятляюцца. Найбольш верагодная версія — асабістая неасцярожнасць.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/cyagnik
[5] https://zviazda.by/be/tags/elektrychnasc