Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў справаздачу Нацыянальнага банка за 2018 год. Адпаведны ўказ нумар 194 кіраўнік дзяржавы падпісаў 21 мая, паведамілі [1] БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Па выніках дзейнасці Нацыянальнага банка ў 2018 годзе дасягнута асноўная мэта грашова-крэдытнай палітыкі па абмежаванні інфляцыі, што вымяраецца індэксам спажывецкіх цэн. Яна склала 5,6 працэнта (снежань 2018 года да снежня 2017 года) пры прагнозным параметры не больш як 6 працэнтаў.
Пры гэтым забяспечаны падтрыманне макраэканамічнай і фінансавай устойлівасці, бяспечнае і эфектыўнае функцыянаванне банкаўскага сектара, захаванне высокай даходнасці зберажэнняў у нацыянальнай валюце, а таксама даступнасць крэдытаў у беларускіх рублях.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-utverdil-otchet-natsionalnogo-banka-za-2018-god-348188-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nacbank
[3] https://zviazda.by/be/tags/groshy
[4] https://zviazda.by/be/tags/spravazdacha
[5] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka