АТ "Укртранснафта" сёння аднавіла прыём расійскай нафты на лінейнай вытворча-дыспетчарскай станцыі "Мазыр" для далейшай яе транспарціроўкі ў напрамку еўрапейскіх спажыўцоў. Пра гэта гаворыцца ў заяве ўкраінскай кампаніі ў Facebook, паведамляе БЕЛТА [1].
Гатоўнасць прымаць нафту пацвердзілі ў пункце "Фенешлітке" (Венгрыя), таму "Укртранснафта" аднавіла транзіт сыравіны для венгерскіх спажыўцоў.
Сістэма нафтаправода "Дружба" забяспечвае пастаўкі нафты на беларускія НПЗ і транзіт нафты ў Еўропу праз Беларусь па двух напрамках - праз Польшчу і Украіну. 24 красавіка Польшча на нявызначаны тэрмін спыніла транзіт нафты. 25 красавіка гэтая зрабіла і Украіна, пазней транзіт аднаўляўся, а затым зноў прыпыняўся з-за адсутнасці свабодных рэзервуараў на ўкраінскай тэрыторыі для адпампоўкі бруднай нафты, якая знаходзіцца ў трубаправодзе.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/ukrtransnafta-vozobnovila-tranzit-nefti-v-strany-es-348123-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nafta