Медалі II Еўрапейскіх гульняў прадставілі ў Мірскім замку, перадае БЕЛТА [1].
У дызайне медалёў, распрацаваным стваральнікамі агульнай канцэпцыі брэнда II Еўрапейскіх гульняў (кампаніяй Brama Branding), знайшоў адлюстраванне адзін з сімвалаў - "папараць-кветка".
II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш як 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.
Квіткі на спартыўны форум можна набыць на сайце [2], у сеткі партнёрскіх кас білетнага аператара на тэрыторыі Беларусі і больш як у 300 пунктах продажу ва ўсіх абласных гарадах і буйных раённых цэнтраў. Акрамя таго, квіткі можна набыць і па безнаяўнаму разліку. Для гэтага трэба аформіць заяўку на фірменным бланку, які змяшчае рэквізіты, кантактны нумар тэлефона і e-mail для зваротнай сувязі, і адправіць па факсе 8-017-392-67-70 або на e-mail: minsk2019@ticketpro.by.
На кожнай спартыўнай арэне маючага адбыцца форуму будуць абсталяваны касы.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/medali-ii-evropejskih-igr-predstavili-v-mirskom-zamke-348096-2019/
[2] https://www.minsk2019.ticketpro.by/
[3] https://zviazda.by/be/tags/euragulni-2019