Савет Міністраў адобрыў праект мемарандума аб узаемаразуменні паміж урадам Беларусі і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) адносна перадпрыватызацыйнага садзейнічання для ААТ "Віцебскдрэў". Адпаведная пастанова Саўміна ад 14 мая 2019 года нумар 297 сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА [1].
ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" упаўнаважана на падпісанне мемарандума.
ААТ "Віцебскдрэў" вядзе сваю гісторыю з 1927 года, гэта адно з буйнейшых дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў у Беларусі. Асноўныя віды дзейнасці - лесанарыхтоўка і вытворчасць прадукцыі дрэваапрацоўкі з уласнай і прывазной сыравіны і матэрыялаў. З 2016 года з'яўляецца адным з дзевяці прадпрыемстваў холдынга дрэваапрацоўчай прамысловасці, якія перададзены ў кіраванне Банку развіцця.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/economics/view/saumin-adobryu-praekt-memaranduma-z-ebrr-ab-peradpryvatyzatsyjnym-sadzejnichanni-dlja-vitsebskdreva-78213-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aat-vicebskdreu
[3] https://zviazda.by/be/tags/ebrr
[4] https://zviazda.by/be/tags/savet-ministrau