У краіне чакаецца няўстойлівае надвор'е. У пачатку тыдня ўмовы надвор'я будзе вызначаць цёплая паветраная маса, а ў паўднёва-заходняй частцы краіны адаб'ецца ўплыў атмасферных франтоў. Пад канец тыдня стане крыху халадней, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду ўначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Раніцай і ўначы месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе ад плюс 10 да плюс 16 градусаў, удзень — 18-24 цяпла, месцамі паветра прагрэецца да плюс 26 градусаў. Затым нас чакае чарада дажджоў. У чацвер уначы ў асобных раёнах, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі.
У начныя і ранішнія гадзіны дзе-нідзе згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 цяпла, удзень — ад плюс 19 да плюс 26 градусаў. Ападкі будуць і ў пятніцу — на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 8 да 15 цяпла, удзень — 15—22 градусаў вышэй за нуль, толькі на паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да плюс 24 градусаў.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore