Фінансаванне дзяржаўнай праграмы развіцця аграрнага бізнесу ў Беларусі на 2016-2020 гады складзе ў бягучым годзе Br2,3 млрд. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 3 мая 2019 года нумар 278, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе [1] БЕЛТА.
У тым ліку на развіццё раслінаводства ў гэтым годзе накіруюць Br220 млн, жывёлагадоўлі - Br700,9 млн, рыбагаспадарчай дзейнасці - Br621 млн. Для тэхнічнага перааснашчэння і інфарматызацыі аграпрамысловага комплексу прадугледжана Br620 млн, захавання і выкарыстання меліяраваных зямель - Br157 млн.
На 2020 год фінансаванне дзяржпраграмы прадугледжана ў аб'ёме Br2,1 млрд.
Скарэкціраванай дзяржпраграмай прадугледжана павелічэнне да 2020 года аб'ёмаў паставак сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання на экспарт у вартасным выражэнні да $7 млрд.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/finansirovanie-programmy-razvitija-agrobiznesa-v-belarusi-v-etom-godu-sostavit-br23-mlrd-347944-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/finansavanne
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhpragrama
[4] https://zviazda.by/be/tags/agrabiznes
[5] https://zviazda.by/be/tags/agraryi-0