З 20 па 23 мая ў адпаведнасці з палажэннямі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе Рэспубліку Беларусь наведае інспекцыйная група Злучанага Каралеўства. Інспекцыйнай групай будзе праведзена інспекцыя адной з вайсковых частак (па выбары інспектараў), якая з'яўляецца аб'ектам кантролю згодна з палажэннямі ДЗУСЕ, паведамляе [1] сайт Міністэрства абароны.
Мэтай інспекцыі з'яўляецца праверка адпаведнасці наяўнасці на правяраемым аб'екце кантролю абмяжоўваемых ДЗУСЕ ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі іх заяўленай колькасці. У правядзенні інспекцыі, акрамя пяці ваенных інспектараў Злучанага Каралеўства, прымуць удзел па адным ваенным інспектары з Італіі, Канады і ЗША.
З 21 па 24 мая ў адпаведнасці з палажэннямі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе Рэспубліку Беларусь наведае інспекцыйная група Германіі.
У правядзенні інспекцыі, акрамя шасці ваенных інспектараў Германіі, прымуць удзел па адным ваенным інспектары з Нідэрландаў, Польшчы і Францыі.
Спасылкі
[1] https://www.mil.by/ru/news/87082/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-abarony