Google адключыць вытворцу тэлефонаў Huawei ад некаторых абнаўленняў аперацыйнай сістэмы Android, паведамляе ВВС [1].
Новыя смартфоны, выпушчаныя кампаніяй, таксама страцяць доступ да крамы дадаткаў Google і папулярных дадаткаў, такіх як YouTube і Maps.
Гэта адбылося пасля таго, як адміністрацыя Трампа ўнесла Huawei у спіс кампаній, з якімі амерыканскія фірмы не могуць гандляваць, калі ў іх няма спецыяльнай ліцэнзіі амерыканскіх уладаў.
У заяве Google гаворыцца, што кампанія "дзейнічае ў адпаведнасці з указам і вывучае наступствы".
Huawei ад каментароў адмовілася.
Huawei па-ранейшаму можа выкарыстоўваць версію аперацыйнай сістэмы Android, даступную на ўмовах ліцэнзіі з адкрытым зыходным кодам.
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/news-48331135
[2] https://zviazda.by/be/tags/huawei