Пройдзе ў правінцыі Хайнань.
У астраўной правінцыі Хайнань (Паўднёвы Кітай) 21-22 мая адбудзецца міжнародны форум па развіцці зон свабоднага гандлю. Пра гэта паведаміў Кітайскі камітэт садзейнічання развіццю міжнароднага гандлю, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Згодна з інфармацыяй камітэта, у форуме прымуць удзел каля 800 прадстаўнікоў, уключаючы ўрадавых чыноўнікаў, прадстаўнікоў бізнесу, спецыялістаў і навукоўцаў. Будуць абмяркоўвацца такія тэмы, як больш высокі ўзровень адкрытасці, паляпшэнне бізнес-асяроддзя і магчымасці супрацоўніцтва ў зонах свабоднага гандлю ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях".
Як паведамляецца ў камітэце, форум адбудзецца ва ўмовах глыбокага рэгулявання сусветнай эканомікі, паколькі ўздым пратэкцыянізму і ўнілатэралізму наносіць удар па сістэме свабоднага гандлю і мультылатэралізму.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya