Туцзяскія дамы на палях можны пабачыць на захадзе правінцыі Хубэй.
У вёсцы Гуцзячжай пасёлка Шада ў павеце Сюаньэнь (Эньшы-Туцзя-Ійскай аўтаномнай тэрытоырі, правінцыя Хубэй, Цэнтральны Кітай) завяршылася рэканструкцыя ансамбля традыцыйных дамоў на палях, якая цягнулася амаль дзесяць гадоў, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Будынкі на палях у вёсцы Гуцзячжай - адзін з найбольш захаваных ансамбляў традыцыйнай архітэктуры народнасці туцзя на захадзе правінцыі Хубэй. Цяпер тут дзейнічае адкрыты музей культуры, у якім любы жадаючы можа пазнаёміцца з архітэктурай, звычаямі і самабытнай культурай туцзя.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya