Гэта вынікае з пастановы Саўміна № 304 ад 16 мая 2019 года.
У першага намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іі Малкінай і намесніка міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрыя Семянкевіча скончыліся тэрміны кантрактаў.
Раней стала вядома аб прызначэнні Аляксея Ананіча намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва. Да гэтага ён працаваў намеснікам дырэктара па эканоміцы "Мінскпраекта".
Першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шадко падаў у адстаўку сам. Таму кантракт з ім скасаваны па пагадненні бакоў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iya-malkina-0
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-shadko-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-semyankevich