Гэтую сям'ю ў горадзе энергетыкаў Новалукомлі ведаюць усе: у Віталя і Галіны Кашчэевых тры дачкі і сынок: Эвеліна, Юлія, Дзіяна і чатырохгадовы Славік. Дзяўчынкі выдатна вучацца ў школе, займаюцца музыкай і выяўленчым мастацтвам.
А яшчэ ў сям'і сваё хобі, якое адрознівае яе ад іншых сем'яў, — назіранне за птушкамі. На берагах Лукомльскага вадасховішча водзіцца незлічоная колькасць крылатых. Сачыць за іх паводзінамі для Кашчэевых — незвычайная асалода, асабліва — вясновымі днямі, калі ідзе гнездавы перыяд. Справа ў тым, што сам гаспадар Віталь — грамадскі арнітолаг і пра птушак ведае амаль усё, часта дапамагае навукоўцам праводзіць улікі птушак. Але веды ў першую чаргу перадае сваім родным — у паходах, вандроўках, прагулках па парках і берагах. Гэтымі днямі пачаўся сезон салаўіных «канцэртаў», і, вядома, іх першымі слухачамі і гледачамі ў наваколлях Новалукомля стала сям'я Кашчэевых.
Анатоль Кляшчук, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya
[4] https://zviazda.by/be/tags/novalukoml
[5] https://zviazda.by/be/tags/naziranne-za-ptushkami