У ноч з 16 на 17 мая ў Тэль-Авіве завяршыўся другі паўфінал «Еўрабачання-2019», у якім выступілі прадстаўнікі 18 краін. Таксама ў канцэрце ўдзельнічалі спецыяльныя госці — ізраільскі гурт Shalva Band — у яго ўваходзяць людзі з абмежаванымі магчымасцямі, але, як падкрэслілі вядучыя, «гэта людзі, якія нас натхняюць».
Па выніках галасавання нацыянальных журы і тэлегледачоў 10 пуцёвак у фінал атрымалі: Паўночная Македонія, Нідэрланды, Албанія, Швецыя, Расія, Азербайджан, Данія, Нарвегія, Швейцарыя і Мальта.
Акрамя таго, адразу пасля абвяшчэння спісу фіналістаў адбылася папярэдняя жараб’ёўка выступленняў у фінале (першая ці другая палова шоу). Дакладную чарговасць конкурсных нумароў — а іх будзе 26 — прадзюсары вызначаць крыху пазней.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Фота eurovision.tv
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/eurabachanne-2019-0