Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі назваў самыя папулярныя музеі краіны за 2018 год, паведамляе [1] агенцтва "Мінск-Навіны".
Лідарам па наведванням стаў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У 2018-м ён прыняў 571 тыс. чалавек. На другім месцы - мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" (522,4 тыс.). Трэці радок у рэйтынгу займае музей-запаведнік "Нясвіж" (421,9 тыс.). Карысталіся вялікім попытам таксама Гомельскі палацава-паркавы ансамбль (333 тыс.), Замкавы комплекс "Мір" (319,7 тыс.), Дзяржаўны мемарыяльны комплекс "Хатынь" (237,5 тыс.).
Сярод прыватных музеяў самымі наведвальнымі сталі музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (110,5 тыс. гасцей), музейны комплекс "Дукорскі маёнтак" (68 тыс.) і парк-музей інтэрактыўнай гісторыі "Сула" (45,9 тыс .).
Усяго ў Беларусі дзейнічаюць 159 музеяў, з іх 97 комплексных, 43 гістарычных, 13 мастацтвазнаўчых, 4 літаратурных і 2 прыродазнаўчых. У Мінску размешчана 13 такіх аб'ектаў.
Міжнародны дзень музеяў адзначаецца 18 мая.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/belstat-nazval-samyie-poseshhaemyie-muzei-belarusi-za-2018-g/
[2] https://zviazda.by/be/tags/muzey
[3] https://zviazda.by/be/tags/muzei
[4] https://zviazda.by/be/tags/muzey-vyalikay-aychynnay-vayny
[5] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-krepasc-geroy