Лідар гурта "Акіян Эльзы" Святаслаў Вакарчук заклікаў украінцаў 16 мая ў 11.00 сабрацца ў Кіеве каля музея гісторыі Украіны.
Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook. "Сябры, прыходзьце заўтра на назіральную пляцоўку каля музея гісторыі Украіны, каб пачуць разам са мной новы голас. 16 мая, 11:00. Назіральная пляцоўка каля Нацыянальнага музея гісторыі Украіны (вул. Уладзімірская, 2, Кіеў)", - анансаваў падзею музыка.
У той жа час, "Украінская праўда" паведамляе, што ў чацвер, 16 мая, Вакарчук абвесціць аб стварэнні партыі "Голас", з якой можа пайсці на парламенцкія выбары.
Раней СМІ ўжо паведамлялі, што лідар гурта "Акіян Эльзы" Святаслаў Вакарчук возьме ўдзел у парламенцкіх выбарах і неўзабаве прадставіць сваю каманду.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyataslau-vakarchuk
[2] https://zviazda.by/be/tags/ukraina
[3] https://zviazda.by/be/tags/partyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/golas