У Мінску абмяжуюць продаж алкаголю 29 мая і 8 чэрвеня. Гэта прадугледжана рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта нумар 1247 ад 25 красавіка 2019 года, якое апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе [1] БЕЛТА.
Згодна з дакументам у сувязі з правядзеннем выпускных вечароў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з 08.00 29 мая да 08.00 30 мая і з 08.00 8 чэрвеня да 08.00 9 чэрвеня на тэрыторыі сталіцы будзе абмежаваны продаж алкагольных напіткаў (гарэлкі, лікёра-гарэлачных вырабаў, віна, каньяку, брэндзі, кальвадосу, шампанскага і іншых напіткаў з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7 працэнтаў і больш). Выключэнне складзе рознічны гандаль на аб'ектах грамадскага харчавання ў разліў.
Таксама ў гэтыя дні ў гандлёвых аб'ектах Мінска не будзе ажыццяўляцца рознічны гандаль півам і слабаалкагольнымі напіткамі з аб'ёмнай доляй этылавага спірту не больш за 7 працэнтаў.
Рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/prodazhu-alkogolja-ogranichat-v-minske-29-maja-i-8-ijunja-347353-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/alkagol
[3] https://zviazda.by/be/tags/vypusknyya-vechary-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/prodazh-alkagolnyh-napoyau