У Тэль-Авіве прайшоў першы паўфінал 64-га міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне». За 10 пуцёвак у фінал спаборнічалі 17 удзельнікаў — прадстаўнікі Кіпра, Чарнагорыі, Фінляндыі, Польшчы, Славеніі, Чэхіі, Венгрыі, Беларусі, Сербіі, Бельгіі, Грузіі, Аўстраліі, Ісландыі, Эстоніі, Партугаліі, Грэцыі і Сан-Марына.
Акрамя канкурсантаў, у шоу выступіла леташняя трыумфатарка Нета Базілай з новай версіяй сваёй песні Toy, а таксама эпатажная пераможца «Еўрабачання-1998» Дана International. А падчас падліку галасоў арганізатары шоу абвясцілі, калі адбудзецца наступны, 17-ы па ліку, дзіцячы конкурс «Еўрабачанне» — ён пройдзе ў польскім горадзе Глівіцэ 24 лістапада гэтага года пад дэвізам Share the joy — «Падзяліся радасцю».
Па суме балаў, атрыманых артыстамі ад нацыянальных журы і тэлегледачоў, у топ-10 увайшлі (ў парадку абвяшчэння): Грэцыя, Беларусь [4], Сербія, Кіпр, Эстонія, Чэхія, Аўстралія, Ісландыя, Сан-Марына і Славенія.
Поўная раскладка галасавання будзе апублікаваная на афіцыйным сайце конкурсу пасля фіналу, у ноч на 19 мая. А мы рыхтуемся наноў паслухаць прадстаўніцу Беларусі ЗЕНУ [5] ў фінале 18 мая — і спадзявацца на высокае месца ў выніковай табліцы, насуперак песімізму букмекераў.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Фота: eurovision.tv, відэа: YouTube-канал Eurovision Song Contest
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/muzyka
[4] http://zviazda.by/be/news/20190512/1557645284-zena-pradstavila-klip-na-svayu-pesnyu-dlya-eurabachannya
[5] http://zviazda.by/be/news/20190424/1556113699-zena-ad-sceny-ne-stamlyayusya
[6] https://zviazda.by/be/tags/eurabachanne-2019-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/zena