У філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі В.К.Бялыніцкага-Бірулі 18 мая стартуе інтэрактыўны выставачны арт-праект "Хованкі", прымеркаваны да Міжнароднага дня музеяў, паведаміла загадчык філіяла Святлана Строгіна, піша [1] БЕЛТА.
Свае творы прадставяць больш за 50 чалавек: як вядомыя беларускія мастакі, так і маладыя выхаванцы арт-студыі "Гекльберы", якія толькі пачынаюць свой творчы шлях у выяўленчым мастацтве. "Знаёмая ўсім з дзяцінства гульня ў хованкі дала назву нашаму выставачнаму арт-праекту, - расказала субяседніца. - Экспазіцыя склалася з работ, аб'яднаных унутранай прасторай, ідэяй і тэмай. У раздзелах "Хаваемся ў натоўпе", "Маляўнічыя хованкі", "Хованкі" гледачу прапануюць паспрабаваць разгадаць творчыя загадкі мастакоў".
Паводле слоў Святланы Строгінай, прадстаўленыя на выстаўцы творы маюць высокую сэнсавую і эмацыянальную насычанасць. Змест, выразнасць, шырокі спектр прыёмаў і манер - усё выклікае цікавасць і прыцягвае ўвагу. Адзін з твораў Яўгена Зайцава, гучыць як музыка. А творы Сяргея Рымашэўскага, у якіх аўтар імкнецца да ўсё большай лаканічнасці. Жывапіс Ганны Сілівончык інтэграваны ў паўсядзённасць праз фрагментацыю невялікага кавалка рэальнасці, праз сціранне контураў і абрысаў звыклых прадметаў, абыгрыванне іх у незвычайнай сітуацыі. Пра што марыць кароль, куды ідзе атрад ноччу, што адчувае царэўна ў падземным царстве - гэта героі карцін Паўла Татарнікава.
Далікатна будзе прадстаўлена творчасць юных мастакоў з арт-студыі "Гекльберы". Кржны яе выхаванец - асоба са сваім характарам, сваімі думкамі, учынкамі і марамі. Кожны па-свойму арыгінальна і цікава адкрывае маляўнічы свет з хараством родных мясцін, жыццём і казачнымі прыгодамі звяроў і птушак.
"Для падарожжа па залах музея трэба будзе задзейнічаць фантазію, быць арыгінальнымі і непрадказальнымі, выкарыстоўваць самыя нечаканыя фантазіі і прыслухоўвацца да адчуванняў, - адзначыла Святлана Строгіна. - Да таго ж дзяцей і іх бацькоў чакае ўтульная фотазона".
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/razgadat-zagadki-proizvedenij-iskusstva-predlozhat-v-noch-muzeev-v-mogileve-347162-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/muzey
[3] https://zviazda.by/be/tags/noch-muzeyau
[4] https://zviazda.by/be/tags/magilyou