Як паведаміў старшыня праўлення Кітайскага грамадства карыстальнікаў Інтэрнэту, акадэмік Акадэміі інжынерных навук Кітая У Хэцюань, прагматычнае імкненне да пераменаў і актыўная змена мадэляў развіцця з'яўляюцца абавязковымі патрабаваннямі высакаякаснага развіцця інтэрнэт-галіны. Неабходна актыўна адшукваць і культываваць новую энергію для далейшага развіцця існуючага спажывецкага інтэрнэту, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Намеснік начальніка сакратарыята Кітайскага грамадства карыстальнікаў Інтэрнэту Пэй Вэй паведаміла, што Кітайская канферэнцыя па пытаннях Інтэрнэту 2019 года пройдзе з 9 па 11 ліпеня ў Кітайскім нацыянальным канферэнц-цэнтры ў Пекіне. На ёй галоўным чынам будуць прадстаўлены гістарычныя поспехі развіцця кітайскага інтэрнэту, інавацыйныя дасягненні, новыя мадэлі будучага развіцця.
Па словах Пэй Вэй, удзельнікі канферэнцыі засяродзяць увагу на ролі інтэрнэт-тэхналогій і прыкладных інавацый у садзейнічанні інтэграцыі рэальнай эканомікі, сеткавым кіраванні, новых і старых мадэлях і выкліках у развіцці галіны. Будзе створана пляцоўка для прафесійных кантактаў і супрацоўніцтва, арганізаваны больш за 20 тэматычных форумаў і выстаў на такія актуальныя тэмы, як сетка 5G, пратакол IPv6, штучны інтэлект, фінансавыя тэхналогіі, інтэрнэт-адукацыя, інтэрнэт-бяспека і кіраванне інтэрнэтам, абарона правоў інтэлектуальнай уласнасці, барацьба з кібермахлярствам, абарона канфідэнцыйнай інфармацыі і персанальных дадзеных, развіццё інтэрнэт-сайтаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya