Яе ўдзельнікамі стануць больш за 50 прадстаўнікоў 14 вышэйшых навучальных устаноў нашай краіны: студэнты БДУ, БДУІР, БДТУ, БДПУ, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С Пушкіна, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і іншых.
Спаборніцтвы пройдуць у індывідуальным першынстве ў двух групах. У катэгорыі “А” будуць спаборнічаць студэнты няпрофільных факультэтаў, а група “Б” збярэ канкурсантаў з тэхнічных універсітэтаў.
Удзельнікам трэба будзе вырашыць шэсць заданняў па лінейнай і абстрактнай алгебры, матэматычнаму і функцыянальнаму аналізу, аналітычнай геаметрыі, камбінаторыцы і тэорыі лікаў.
Вынікі алімпіяды абвесцяць 15 мая. Па выніках спаборніцтваў будзе сфарміраваная нацыянальная зборная для ўдзелу ў Міжнароднай студэнцкай алімпіядзе па матэматыцы, якая пройдзе з 28 ліпеня па 3 жніўня ў Балгарыі.
Арганізатарамі Рэспубліканскай студэнцкай алімпіяды па матэматыцы выступаюць БДУ і Міністэрства адукацыі Беларусі.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[2] https://zviazda.by/be/tags/respublikanskaya-alimpiyada
[3] https://zviazda.by/be/tags/matematyka